Стаўленне дзяржавы да нацыянальных колераў у Беларусі і ва Украіне
У Кіеве ў колеры сцяга размалёўваюць парканы і агароджы. Беларуская міліцыя збіраецца заводзіць крымінальную справу “за чырвоную паласу” на манументальных літарах, што складаюць назву горада на ўездзе ў Салігорск.
Крымінальную справу “за апаганьванне” 15-метровага знаку на ўездзе ў сталіцу шахцёраў збіраецца заводзіць салігорская міліцыя. Гаворка пра сімвалічную акцыю арт-групы “Партызан” да гадавіны Аршанскай бітвы, паведамляе ПЦ “Вясна”.
Інфармацыю аб падрыхтоўцы крымінальнай справы мясцовы праваабаронца Леанід Мархотка атрымаў ад начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Георгія Крывальцэвіча, які прыглядае за дзейнасцю мясцовых апазіцыянераў у Салігорскім РАУС. На дадзены момант ладзіцца пракурорская праверка і збіраюцца матэрыялы.
“Гэты знак не з’яўляецца помнікам культуры, які ахоўваецца дзяржавай. Чырвоная паласа на ім, мяркуючыпа фота ў інтэрнэце, не ўтрымлівала аніякіх цынічніх надпісаў ці малюнкаў. Таму не зусім зразумела, у чым выявіліся вандалізм і апаганьванне, - кажа праваабаронца. - На маю заўвагу з гэтай нагоды спадар Крывальцэвіч адкрытым тэкстам сказаў, што ёсць каманда ад вышэйшага кіраўніцтва распачаць справу. У выніку хутка будзем мець нейкую абсурдную крыміналку “за чырвоную паласу”.
Раней намеснік Крывальцэвіча маёр Яўген Жылінскі заяўляў, што аніякага крыміналу ў гэтай чырвонай паласе няма. Па яго словах, знак не быў сапсаваны, бо чырвоная паласа была не намаляваная, а аздобленая чырвонымі шпалерамі.
У той жа час у гарадах Украіны актывісты паўсюдна размалёўваюць у колеры нацыянальнага сцягу не маючыя гістарычнай каштоўнасці аб’екты нерухомасці і тэхнічныя збудаванні. Прычым гэта ўхваляецца мясцовымі ўладамі і сілавымі структурамі, бо спрыяе яднанню нацыі і ўмацаванню яе маральнага духу ў складаных палітычных умовах.
Агароджа бульвара Тараса Шаўчэнкі ў Кіеве
Пакінуць новы каментар