Студэнтам паграджаюць адлічэннем за удзел ў акцыі 25 сакавіка
Напярэдадні Дня Волі ў многіх навучальных установах Беларусі студэнтаў прымушаюць прыходзіць у нядзелю на заняткі ці нейкія мерапрыемствы. Гэтаксама праводзяцца прафіляктычныя гутаркі з тым, каб навучэнцы ня бралі ўдзелу ў акцыі 25 сакавіка.
Навучэнка Менскага дзяржаўнага прафэсійна-тэхнічнага каледжу электронікі актывістка “Моладзі БНФ” Наста Александровіч сёньня даведалася, што на 25 сакавіка ў яе навучальнай установе прызначаныя іспыты.
Студэнтку факультэту мэнэджмэнту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Яну Карповіч папярэдзілі, што яе адлічаць з унівэрсытэту, калі яна возьме ўдзел у падзеях 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы.
“З дэканату пазванілі маёй маме і сказалі, што ўжо ня змогуць мне дапамагчы, калі я зноў пайду на плошчу”, — паведаміла актывістка. Летась дзяўчыне ўжо пагражалі адлічэньнем супрацоўнікі КДБ, якія спрабавалі схіліць яе да супрацоўніцтва.
У дэканаце факультэту мэнэджмэнту адмовіліся камэнтаваць пагрозы на адрас студэнткі Яны Карповіч.
Па данным Радые Свабода