Студэнту пагражаюць адлічэннем.

Студэнта Магілеўскага дзяржаўнага універсітэту Станіслава Кавалеўскага пагражаюць выключыць з ВНУ. Паводле паведамлення Радыё Рацыя, дэкан тлумачыць гэта тым, што Ст.Кавалеўскі ўдзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі студэнтаў супраць адмены ільготаў, што адбылася у Магілеве 8 траўня.
Дэкан Уладзімер Барысенка вінаваціць студэнта ў арганізацыі акцыі, якая, на яго думку, заключалася ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных. Пагрозы ў адрас Станіслава пачаліся 8 траўня, калі акцыя яшчэ не адбылася.
На савеце гістарычнага факультэту, які быў праведзены 10 траўня, разглядалася пытанне аб выключэнні хлопца з ВНУ. Палітычныя прычыны нават не хаваюцца.
Нагадаем: акцыя супраць адмены ільготаў, што прайшла ў Магілеве, нягледзячы на дрэннае надвор`е, сабрала каля 100 чалавек.