Студэнты-Каліноўцы з Гданьску правялі акцыю саліданасці з Майданам
Беларускія студэнты з Гданьску арганізавалі чарговую акцыю салідарнасці з Кіеўскім Майданам. Гэтым разам "каліноўцы" звярнулі ўвагу гараджан не толькі на вулічнае процістаянне ва ўкраінскай сталіцы але і нагадалі пра тое бяспраў'е і беззаконне, якое сёння адбываецца ва Украіне, падобнае да савецкіх часоў і польскай "Салідарнасці".
"Проста немагчыма абыякава глядзець штодня стужкі навін і жывую трансляцыю з Кіева праз інтэрнэт. Гэта пры тым, што вынік украінскага процістаяння вельмі моцна паўплывае на сітуацыю ў Беларусі дый пэўна ва ўсім рэгіёне. Апроч падобных акцый зараз абмяркоўваем, што яшчэ карыснага маглі бы зрабіць," - адзначыў адзін з удзельнікаў акцыі Іван Шыла.
Пакінуць новы каментар