Стыпендыяльная праграма польскага ўраду на 2016-2017 навучальныя гады
Апублікаваныя новыя правілы стыпендыяльнай праграмы ўрада Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага для грамадзян Беларусі.
Праграма з'яўляецца працягам і развіццём стыпендыяльнай праграмы Урада Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага, заснаванай 30 сакавіка 2006 года пад патранажам польскага прэм'ер-міністра Варшаўскім ўніверсітэтам, якая пасля 10 гадоў навучання студэнтаў з Беларусі у польскіх ВНУ ператвараецца ў адмысловую стыпендыяльную праграмы вышэйшага рангу.
I. КАНДЫДАТЫ
1. Стыпендыяльная праграма ўраду Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага адрасавана грамадзянам Беларусі.
2. Прывілеяванымі кандыдатамі з'яўляюцца людзі, якія ўжо могуць прадэманстраваць навуковыя дасягненні і/або дзейнасць у сацыяльных, грамадскіх месцах ці арганізацыях, звязаных з трансфармацыяй грамадства – палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай, чыя папярэдняя праца найбольш спрыяе выкарыстанню у Беларусі атрыманай ў Польшчы спецыялізацыі.
3. Стыпендыі прадастаўляюць магчымасць індывідуальных акадэмічных стажыровак, на аснове праектаў, прадстаўленых у рамках заяўкі кандыдатаў.
4. Кожны з адабраных кандыдатаў можа атрымаць стыпендыю на час індывідуальнай навуковай працы, уключна з магчымым папярэднім моўным курсам.
5. Агульная працягласць стажыроўкі і моўных курсаў складае 10 месяцаў (з верасня па канец чэрвеня). Магчыма падаўжэнне стажыроўкі яшчэ на адзін месяц (ліпень) у выпадку, калі ўсе ўмовы навуковай стыпендыі выкананыя па меншай меры на адзнаку “добра”, і стажор пацвердзіў свой удзел у канферэнцыях або праграмах, якія адбываюцца ў ліпені. Любая дадатковая стыпендыя заканчваецца 31 ліпеня 2017 года.
6. Рэалізацыя праграмы для людзей з здавальняючым веданнем польскай мовы пачынаецца 1 верасня 2016 г. Падрыхтоўчы курс праводзіцца ў Варшаўскім універсітэце, у тым ліку агульныя лекцыі і дадатковыя курсы польскай мовы.
7. У навучальным 2016/17 годзе, у першы год перагледжанай праграмы, плануецца прыняць толькі тых, хто ўжо валодае базавымі ведамі польскай мовы (на ўзроўні разумення лекцый і выкарыстання літаратуры). Пры наборы на навучальны 2017/18 год людзей з абмежаванымі магчымасцямі і тых, хто вельмі кепска ведае польскую мову, рэалізацыя праграмы можа пачацца с 1-га жніўня 2017 года дадатковым, інтэнсіўным курсам польскай мовы. У гэтым выпадку стыпендыя можа доўжыцца агулам да 12 месяцаў.
8. Ажыццяўленне стажыроўкі (даследавання) пачнецца з 1 кастрычніка 2016 года і завершыцца 30 чэрвеня 2017 года.
9. Памер стыпендыі ў першы год рэалізацыі з'яўляецца 2,400 zł. У гэтую квоту уключаецца пражыванне, харчаванне і страхаванне.
10. Камплект дакументаў неабходна прадставіць асабіста або адправіць па пошце (з пазнакай на канверце "Program Stypendialny Rządu RP im. Konstantego Kalinowskiego - II") у амбасаду Польшчы ў Мінску, а таксама накіраваць адскнаваную копію па адрасе [email protected] да 30 чэрвеня 2016 года.
11. Кандыдатам, якія атрымаюць стыпендыю, па месца жыхарства ў польскіх кансулятах у Беларусі будзе выдадзена віза на тэрмін размяшчэння.
II. АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ
1. Скончаная вышэйшая адукацыя (даследаванні другой ступені, завяршэнне абароны дыплому), у першую чаргу ў галіне гуманітарных, сацыяльных навук, эканомікі і права, якія маюць дачыненне да больш шырокай трансфармацыі.
2. Узрост (акрамя выключных выпадкаў) кандыдатаў - да 39 гадоў.
3. Агульная арыентацыя у праблематыке адной з названых галінаў або разуменне ў шырокім сэнсе палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай трансфармацыі.
4. Веданне польскай мовы на ўзроўні разумення лекцый і выкарыстання літаратуры (глядзі ч. I пункты 6,7).
III. НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ
1. Копія дыплома аб вышэйшай адукацыі, што эквівалентна праграмам польскага цыклу.
2. Адказы на найбольш распаўсюджаныя пытанні можна знайсці на вэб-сайце (www.studium.uw.edu.pl)
3. Кароткі суправаджальны ліст з указаннем прычын абрання пэўнай галіны даследавання (на польскай мове).
4. Праект даследавання (на польскай мове).
5. Аўтабіяграфія на польскай мове, напісаная ў парадку ад самай апошняй падзеі, а таксама фотаздымак.
6. Спіс публікацый, прафесійных дасягненняў і праектаў.
7. Сертыфікаты, якія пацвярджаюць веданне замежных моў, перш за ўсё, польскай і ангельскай.
8. Любыя іншыя дадзеныя, дакументы або звесткі, якія могуць, на думку кандыдата, дапамагчы Прыёмнай камісіі ў правільнай ацэнцы яго кандыдатуры.
РЭЖЫМ КВАЛІФІКАЦЫІ
1. Апошні тэрмін падачы заявак 30 чэрвеня 2016.
2. Кваліфікацыя кандыдатаў праходзіць у два этапы:
а) Першы этап, які уключае ў сябе кваліфікацыю, ажыццяўляецца на падставе прадстаўленых дакументаў камісіяй у Варшаве – людзі дапушчаныя да наступнага этапу будуць вызначаныя да 15 ліпеня 2016 г.
б) Другі этап кваліфікацыі палягае ў праслухоўванні кандыдатаў з 25 па 31 ліпеня 2016 года выязной кваліфікацыйнай камісіяй (канкрэтныя тэрміны будуць абвешчаныя пасля завяршэння першага этапу).
3. Слуханні кандыдатаў кваліфікацыйнай камісіяй праводзяцца ў пасольстве Польшчы ў Мінску (пра дакладны час і месца правядзення слуханняў кандыдаты будуць апавешчаныя праз Бюро Праграмы).
4. Пра вынікі кваліфікацыі кандыдаты будуць праінфармаваныя праз Бюро Праграмы да 10 жніўня 2016 года.
6. Аб размеркаванні ў канкрэтны універсітэт ў Польшчы не будзе паведамлена праз Бюро Праграмы не пазней за 15 верасня 2016 года.
V. АРГАНІЗАЦЫЙНЫЯ І ІНШЫЯ УМОВЫ ДЛЯ РЭАЛІЗАЦЫІ СТЫПЕНДЫІ
1. Стыпендыі рэалізуецца на падставе рашэння Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча.
2. Рэалізацыя стыпендый прадугледжана Бюро па акадэмічнаму прызнанню і міжнароднаму абмену Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы.
3. Студыюм Усходняй Еўропы забяспечвае акадэмічную каардынацыю падчас дзеяння стыпендыі і накіроўвае стыпендыятаў да універсітэтаў Польшчы.
4. Універсітэты, у якія накіраваныя стыпендыяты, вызначаюць навуковых кіраўнікоў (тутараў), якія апякуюцца стыпендыятамі і будуць прамоўтэрамі іх дыпломных працаў. Студыюм Усходняй Еўропы індывідуальна паведаміць стыпендыятам пра універсітэт, куды іх накіруюць, і пра асобу навуковага кіраўніка.
5. Стыпендыяты павінны мець страхавы поліс для аплаты медычных паслугаў, які ахоплівае перыяд стыпендыі ў Польшчы (страхаванні толькі ад няшчаснага выпадку, не будуць прынятыя).
6. Выдаткі на паездкі на польскі і з польскага аплачвае стыпендыят.
7. Стыпендыяты атрымліваюць набор моўных слоўнікаў і навучальных дапаможнікаў.
8. Абавязкі стыпендыята:
а) скласці з навуковым кіраўніком гадавую праграму ардынатуры,
б) вызначыць з навуковым кіраўніком аб'ёму і тэматыкі працы да заканчэння удзелу ў Праграме,
в) вызначыць з навуковым кіраўніком тэматыкі 2 рэфератаў (частка даследавання), у прамежак часу са снежня 2016 года да красавіка 2017 года,
г) праходзіць як мінімум пяць акадэмічных заняткаў у тыдзень (семінары, лекцыі і г.д.) у адпаведнасці з выбранай тэматыкай, у тым ліку абавязковых заняткаў, якія праводзяцца навуковым кіраўніком (тутарам) і, калі гэта магчыма, метадалагічных заняткаў ў галіне спецыялізацыі стыпендыята,
д) удзельнічаць у дадатковых занятках польскай мовай цягам 2-х семестраў і атрымліваць па іх залік,
е) пастаянна кантактаваць з тутарам ў межах штотыднёвых кансультацый,
ж) падрыхтаваць даследаванне на польскай мове з мінімальным аб'ёмам 50 старонак з выкарыстаннем належнай навуковай тэрміналогіі
з) абарона (прэзентацыя на семінары) даследавання не пазней за 20 чэрвеня 2017 года.
9. У выпадку невыканання стыпендыятам вышэйнапісаных пунктаў, а таксама ў выпадку парушэння польскага заканадаўства, правілаў універсітэту, або агульныя прынцыпаў сацыяльнага суіснавання, стыпендыя можа быць прыпынена.
10. Уручэнне дыпломаў аб заканчэнні "Стыпендыяльнай праграмы Урада Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага-II" адбудзецца ў Варшаве ў апошні тыдзень чэрвеня 2017 года.
11. Арганізацыйным абслугоўваннем праграмы займаецца Бюро Праграмы пры Студыюме Усходняй Еўропы.
12. Дырэктарам і каардынатарам "Стыпендыяльнай праграмы Урада Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага-II" з'яўляецца кіраўнік Студыюма Усходняй Еўропы доктар Ян Маліцкі, пры якім Бюро праграмы ажыццяўляе сваю дзейнасць і каардынацыю “старой праграмы” ажно да моманту заканчэння навучання раней прынятых стыпендыятаў.
VI. БЮРО ПРАГРАМЫ
1. Бюро стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага II месціцца ў Варшаўскім універсітэце, пры Студыюме Усходняй Еўропы, ul. Oboźna 7, III p., lok. 55 (wejście od ul. Sewerynów)
2. Кантактныя звесткі Бюро:
Tel.: 22 55 21 888, faks: 22 55 21 887,
e-mail: [email protected];
Пераклад з польскай паводле studium.uw.edu.pl
Пакінуць новы каментар