Стыпендыяльная праграма ураду Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага на 2015-2016 год

Праграмы на навучальны год 2015/2016

Падставай стварэння Праграмы з’яўляецца “Ліст намераў”, падпісаны 30 сакавіка 2006 году на Варшаўскім універсітэце Старшынёй Рады міністраў РП сп. Казімежам Марцінкевічам, сп. Аляксандрам Мілінкевічам, прадстаўніком Аб’яднаных дэмакра- тычных сілаў Беларусі ды прадстаўнікамі Канферэнцыі рэктараў польскіх школаў (KRA SP) і Канферэнцыі рэктараў польскіх унівэрсітэтаў (KRUP), у прысутнасці некалькіх сотняў студэнтаў, навуковых супрацоўнікаў ды гасцей урачыстасці.

Стыпендыяльная праграма носіць імя Кастуся Каліноўскага (нар. у 1838 г.), удзельніка студзеньскага паўстання 1861 году, упаўнаважанага паўстанцкага ўраду ў Вялікім Княстве Літоўскім, павешанага ў Вільні ў 1864 годзе, заслужанага дзеяча ў справе абароны беларускай нацыянальнасці ды ультуры, памяць пра якога вечна жывая сярод беларусаў.

У І год дзейнасці Праграмы, у 2006 г., прынятых было 244 асобы, якія былі накіраваныя на 37 вышэйшых навучальных ўстаноў.

У ІІ год дзейнасці Праграмы, у 2007 г., прынятa былa 71 асоба, якія былі накіраваныя на 23 вышэйшыя навучальныя ўстановы.

У ІІІ год дзейнасці Праграмы, у 2008 г., прынятых было 58 асобaў, якія былі накіраваныя на 22 вышэйшыя навучальныя ўстановы.

У ІV год дзейнасці Праграмы, у 2009 г., прынятых было 44 асобы, якія былі накіраваныя на 22 вышэйшыя навучальныя ўстановы.

У V год дзейнасці Праграмы, у 2010 г., прынятых было 53 асобы, з якіх 43 былo накіравана на 17 вышэйшых навучальных установаў. 10 чалавек былo прынята на гадавы Падрыхтоўчы курс у Лодзкі ўніверсітэт.

Пасля падзеяў 19 снежня 2010 г., было прынятае рашэнне аб зарганізаванні дадатковага, спецыялнага набору на Праграму, які рэалізоўваўся ў перыядзе з сакавіка да верасня 2011 г. У Спецыяльным курсе ўдзельнічала 60 асобаў, якія прайшлі курс польскай мовы ў Кракаве, Вроцлаве і Варшаве.

У VІ год дзейнасці Праграмы, у 2011 г., прынятых было 146 асобаў, якія былі накіраваныя на 55 вышэйшых навучальных ўстаноў па ўсёй Польшчы. 17 асобаў былo прынятых у рамках навуковай стажыроўкі - паслядыпломнага навучання - дактарантуры, а трох выпускнікоў Праграмы – паасобку на дактарантуру. Апошнія 14 асобаў было накіравана на гадавы Падрыхтоўчы курс y Лодзкі ўніверсітэт.

У VІI год дзейнасці Праграмы, у 2012 г., прынятых было 105 асобаў, якія былі накіраваныя на 26 вышэйшых навучальных ўстаноў па ўсёй Польшчы. З гэтага 65 стыпендыстаў накіраваныя былі на студыі І і ІІ узроўня, а 23 асобы пачалі навуку на

гадавым курсе польскай мовы. 20 асобаў былі прынятыя па праграме навуковых стажыровак - паслядыпломных студыяў - аспірантуры, а адзін выпускнік Праграмы быў прыняты ў аспірантуру пасля заканчэння магістратуры.

У VІIІ год дзейнасці Праграмы, у 2013 г., прынятых было 81 асоба, якія былі накіраваныя на 34 вышэйшыя навучальныя ўстановы па ўсёй Польшчы. З гэтага 68 стыпендыстаў накіраваныя былі на студыі І і ІІ узроўня, а 23 асобы пачалі навуку на гадавым курсе польскай мовы. 4 асобы былі прынятыя па праграме навуковых стажыровак - паслядыпломных студыяў - аспірантуры.

У ІX год дзейнасці Праграмы, у 2014 г., прынятых было 73 асобы, якія былі накіраваныя на 25 вышэйшых навучальных ўстановаў па ўсёй Польшчы. З гэтага 50 стыпендыстаў накіраваныя былі на студыі І і ІІ узроўня, а 23 асобы пачалі навуку на гадавым курсе польскай мовы.

На сённяшні дзень Праграму скончыла 261 асоба, якія з’яўляюцца выпускнікамі польскіх ВНУ.

 

І. Мэты і правілы праграмы

 

1. Мэта праграмы – стварыць адукацыйныя шанцы тым студэнтам з Беларусі, якія страцілі

магчымасць вучыцца ў беларускіх вышэйшых навучальных установах па палітычных

прычынах. Яны маюць магчымасць завяршыць навучанне ў Польшчы, альбо працягваць

вучыцца тут да часу, калі змогуць вярнуцца ў свае ВНУ на Радзіме.

 

2. Урад Польшчы прызначае адпаведныя сродкі на стыпендыі для студэнтаў з Беларусі,

а польскія вышэйшыя навучальныя ўстановы, згуртаваныя ў Канферэнцыі рэктараў

польскіх акадэмічных школаў (KRA SP) і Канферэнцыі рэктараў польскіх універсітэтаў

(KRUP) ды астатнія ВНУ, якія бяруць удзел у Стыпендыяльнай праграме імя

К. Каліноўскага, забяспечаць навукова-дыдактычныя ўмовы для правядзення навучаль-

нага працэсу.

 

3. Стыпендыяльная праграма рэалізоўваeцца ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замеж-

ных спраў і Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі РП.

 

4. Ha Варшаўскім універсітэце ў 2006 годзе было створана Бюро Праграмы, задачай яко-

га з’яўляецца падрыхтоўка дакументацыі кандыдатаў на вучобу, апрацоўка заяваў ВНУ,

якія прымаюць удзел у Праграме, падрыхтоўка праграмы і назіранне за Падрыхтоўчым

курсам (у пeрыяд канікулаў перад пачаткам асноўнага навучання) ды каардынацыя апекі

над стыпендыcтамі Праграмы пасля размяшчэння іх у ВНУ.

 

5. Дырэктарам і каардынатарам Стыпендыяльнай праграмы Ураду РП імя Кастуся

Каліноўскага, адказным за працу Бюро ды працу камісіі, з’яўляецца Ян Маліцкі, , якi

прымае кандыдатаў на навучанне, ганаровы доктар навук – кіраўнік Студыюм Усходняй

Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту.

 

ІІ. Кандыдаты

 

1. Удзельнікамі Праграмы могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, выпускнікі

сярэдніх школаў, якія былі адлічаныя з ВНУ па палітычных прычынах, альбо якім па

палітычных прычынах не дазваляецца распачаць вучобу ў Беларусі. Апрача гэтага на

ўдзел у Праграме могуць прэтэндаваць дзеці бацькоў, зняволеных і рэпрэсаваных па

палітычных матывах, а таксама выпускнікі Гуманітарнага ліцэя ў Мінску.

 

2. Веданне польскай мовы не з’яўляецца ўмовай прызнання стыпендыі. Стыпендыяльная

Праграма Ураду РП імя Кастуся Каліноўскага арганізоўвае для асобаў прынятых на

Праграму курс польскай мовы ў рамках Падрыхтоўчага курсу.

 

3. Першапачатковую кваліфікацыю кандыдатаў правядзе камісія, у склад якой уваходзяць

навуковыя супрацоўнікі і супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў. Канчатковае ра-

шэнне пра склад стыпендыcтаў прынятых на Праграму прыймае Дырэктар Праграмы.

На рашэнне маюць ўплыў рэкамендацыі камісіі, меркаванне Камітэта абароны рэпрэса-

ваных (ХКАР), а таксама польскага пасольства.

 

4. Мажлівы набор у медычныя і мастацкія ВНУ будзе патрабаваць пацвярджэння

вучэльнямі магчымасці набору ў дадзеным годзе, а таксама праверкі імі прафесійных

кваліфікацыяў кандыдата. У выпадку падачы дакументаў у вышэйзгаданыя ВНУ канды-

дат будзе прыняты на Праграму толькі пасля залічэння яго ў спіс студэнтаў дадзенай

ВНУ, пасля самастойнага выканання ўсіх яе патрабаванняў.

 

5. Камісіі альбо асобы, вызначаныя рэктарамі ВНУ (дэканамі), у якія будуць размеркава-

ныя студэнты, ужо ў межах паасобных факультэтаў ды інстытутаў, правядуць ацэнку

праграмных разыходжанняў і акрэсляць умовы іх скасавання.

Kalinowski BY 2015.indd 2 2015-05-19 15:30:02

 

ІІІ. Падрыхтоўчы курс

 

1. З мэтай падрыхтоўкі прынятых на Праграму стыпендыcтаў з 3 жніўня па 15 верасня

2015 г. пройдзе Падрыхтоўчы курс. У яго ўвойдуць: перш за ўсё, заняткі на польскай

мове, а таксама лекцыі, прысвечаныя гісторыі ды культуры Польшчы і рэгіёну.

2. Апрача гэтага цягам першага году асноўнага навучання стыпендыcты Праграмы маюць

магчымасць прайсці курс польскай мовы.

 

IV. Умовы стыпендыі

 

1. Працягласць навучання будзе залежаць ад таго, на які курс студэнт будзе прыняты

ў Польшчы. Максімальна (пры запісе на першы курс) вучоба не можа працягвацца

даўжэй за 5 гадоў (вучоба І і ІІ узроўняў). Выключэннем з’яўляюцца толькі медыцынскія

і архітэктурныя студыі. Студэнты будуць вызваленыя ад аплатаў за навучанне ў польскіх

ВНУ.

 

2. Студэнты атрымліваюць 1240,- злотых стыпендыі ў месяц, aўдзельнікі гадавога курсу

польскай мовы атрымліваюць 900 злотых стыпендыі ў месяц. Стыпендыя будзе прызна-

ная толькі падчас побыту ў Польшчы.

 

3. Стыпендыcты абавязаныя аплаціць медыцынскае страхаванне, а таксама падаць заяву

на карту часовага побыту.

 

4. Калі ў рамках ВНУ студэнты не маюць магчымасці браць ўдзел у занятках польскай

мовы, яны павінны ўдзельнічаць ў такіх занятках па-за сваім ВНУ.

 

5. Вышэйшыя навучальныя ўстановы запрапануюць студэнтам платныя месцы

ў інтэрнатах.

 

6. Падчас Падрыхтоўчага курса студэнты будуць прымаць удзел у сустрэчах, арганізаваных

Бюро Праграмы, а таксама змогуць атрымаць дапамогу ў развіцці кантактаў з польскімі

ды незалежнымі беларускімі асяроддзямі.

 

V. Дакументы

 

1. Запоўненая анкета для кандыдатаў на Праграму (даступная на інтэрнэт-старонцы Сту-

дыюм Усходняй Еўропы).

2. Заява на навучанне ў Польшчы.

3. Дыплом аб заканчэнні сярэдняй школы (атэстат сталасці).

4. Пацверджэнне дакументаў аб адукацыі (апастыль).

5. Заліковая кніжка з вучобы ў ВНУ ў Беларусі.

6. Спіс залічаных прадметаў.

7. Праграма навучання ў беларускіх ВНУ (для вызначэння праграмнай розніцы).

8. Дакумент (пасведчанне) адлічэння з ВНУ (калі яно мела месца).

9. Дакумент (пасведчанне) арышту альбо прысуду (калі яны мелі месца).

10. Іншыя дакументы, якія, паводле меркавання кандыдата, могуць мець значэнне для ра-

шэння Кваліфікацыйнай камісіі.

Kalinowski BY 2015.indd 3 2015-05-19 15:30:02

 

VІ. Падача дакуметаў

 

1. Кандыдат на Праграму можа даслаць камплект дакументаў па пошце, факсам або

прынесці іх асабіста ў Бюро Праграмы ў Студыюм Ўсходняй Еўропы Варшаўскага

ўніверсітэту ці ў любое дыпламатычнае прадстаўніцтва Рэспублікі Польшча ў Беларусі.

Копіі гэтых дакументаў неабходна даслаць па электроннай пошце ў Бюро Праграмы

ў Студыюм Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту.

2. Разгледжаны будуць толькі кандыдатуры з усімі дакументамі.

3. Брашуры і анкеты будуць даступныя з 22 траўня 2015 г. у Бюро Праграмы ды на

інтэрнэт-старонцы, а таксама ў дыпламатычных і консульскіх пляцоўках РП у Беларусі.

4. Тэрмін прыняцця дакументаў заканчваецца 20 чэрвеня 2015 г.

5. Суразмовы кандыдатаў з кваліфікацыйнай камісіяй адбудуцца ў Беларусі і ў Польшчы

ў тэрміне 1-15 ліпеня 2015 г. Дакладныя звесткі пра месца і тэрмін суразмоваў будуць

дасыланы па е-майлу, які кандыдаты падалі ў анкетах на Праграму.

6. Да 25 ліпеня 2015 г. кваліфікацыйная камісія аб’явіць лісту залічаных на Падрыхтоўчы

курс Стыпендыяльнай праграмы Ураду РП імя Кастуся Каліноўскага. Рашэнне аб

скіраванні стыпендыстаў у Вышэйшыя навучальныя ўстановы будзе аб’яўленая пасля

завяршэння Падрыхтоўчага курсу – да 15 верасня 2015 г.

7. Удакладненні пра ўмовы побыту падчас Падрыхтоўчага курсу, а таксама вучобы ў рам-

ках Праграмы апісваюць канкрэтныя дакументы і правіл.

 

VІІ. Бюро праграмы

 

1. Бюро Стыпендыяльнай праграмы Ураду РП імя Кастуся Каліноўскага знаходзіцца на

Студыюм Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта, вул. Oboźna 7, III паверх., кв. 55

(уваход ад вул. Sewerynów).

 

2. Кантактныя звесткі Бюро Праграмы

 Tel. +48-22 55 21 888; fax+48-22 55 21 887;

e-mail: [email protected];

www.studium.uw.edu.pl

Pałac Potock ich, Krakow sk ie Pr zedmieśc ie 26/28, 00-927 Warszawa