Суд за салідарнасць
Сёння ў Мінскім судзе Першамайскага раёну адбудзецца суд над прадпрымальнікам Іллём Дабратворам. 30 жніўня актывіст вырашыў адзначыць вызваленне грамадскага дзеяча Змітра Дашкевіча праездам у мэтро з разгорнутым бел-чырвона-белым сцягам.
Затрымалі актывіста на станцыі мэтро "Уручча". На Дабратвора быў складзены пратакол аб адіністратыўным правапарушэнні, сам дзеяч быў змешчаны да суда ў Ізалятар Часовага Утрымання на зав. Акрэсціна. 2 верасня ў судзе Першамайскага раёна пачнецца разгляд ягонай справы.
Суд пройдзе па адрэсе: г. Мінск вул. Талбухіна 9.
Пакінуць новы каментар