Суд над гарадзенцам Аляксеем Сарновым перанесены
Суд па абвінавачваньню Аляксея Сарнова ў нанясеньні графіці на сьцены дамоў перанесены па прычыне адсутнасьці на судовым паседжаньні сьведкаў па справе з боку абвінавачваньня. 23-гадовага Аляксея Сарнова вінавацяць у тым, што ён зрабіў на сьценах дамоў надпіс “Вярніце льготы!”.
Нагадаем, што крымінальная справа (артыкул 341) супраць 23‑гадовага Аляксея Сарнова па факту нанясеньня графіці на сьценах дамоў распачата яшчэ 17 сьнежня ў Горадні. Гэты артыкул прадугледжвае штраф, арышт або зьняволеньне да трох гадоў.
Сарнова затрымалі а 2‑й гадзіне ночы на вуліцы Горкага, у яго ў заплечніку былі балёнікі з фарбай. Хлопца пратрымалі дзесяць гадзін у Ленінскім РАУС, пасьля чаго даставілі ў Кастрычніцкі райадзьдзел міліцыі. Праз дванаццаць гадзін затрыманага адпусьцілі, даўшы яму пастанову аб прызнаньні яго падазраваным па справе. Аляксей Сарноў працуе на будоўлі электрамантажнікам.
Паводле ПЦ Вясна