Суд над Дашкевічам перанесены на 9 лістапада
Пычынай пераноса зьявілася несвоечасовае інфармаваньне бакоў аб судовым працэсе. Паводле заканадаўства , абвінавачанага павінны былі папярэдзіць пра пачатак працэсу за 5 дзён. Адміністрацыя калёніі папярэдзіла яго за 3 дні.
Адвакат Зьмітра Дашкевіча Аляксандр Галіеў зрабіў заяву, што будзе дамагацца адкрытага суду.