Суд над Сяргеем Парсюкевічам адбудзецца 22 красавіка

Суд над віцебскім прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам адбудзецца 22 красавіка а 12 гадзіне ў Маскоўскім судзе г.Менску. Пра гэта паведаміла яго адвакатка Вера Страмкоўская.

 

Сяргей Парсюкевіч працягвае настойваць на незаконнасьці справы супраць яго.

Нагадаем, што ў дачыненьні да Парсюкевіча 31 студзеня была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 364 КК (“гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі”). Прадпрымальніку пагражае да шасьці гадоў зьняволеньня. Абвінавачваньне зводзіцца да таго, што падчас адбыцьця 15-суткавага арышту на Акрэсьціна, Парсюкевіч нібыта зьбіў намесьніка дзяжурнай установы Аляксандра Дулуба.

Паводле радыё Рацыя