Суд над Фінькевічам - 20 сьнежня
Як паведаміў радыё Рацыі палітык Павал Севярынец, сёньня сталі вядомыя час і месца суда над маладзевым актвістам Артурам Фінькевічам: 20 сьнежня, Магілеўскі гарадзкі суд. Пачатак - а палове адзінаццатай раніцы.
Нагадаем, 20 лістапада другую крымінальную справу ў дачыненьні да аднаго з лідэраў "Маладога фронту" Артура Фінькевіча перадалі ў пракуратуру.
Фінькевічу прад'яўлена абвінавачаньне па артыкуле 415 Крымінальнага кодэксу Беларусі (ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежавання волі). Ён лічыцца злосным парушальнікам рэжыму. Усе заўвагі былі вынесены яму за дробныя правіннасьці.
10 траўня 2006 года судом Першамайскага раёна Менска Фінькевіч быў прыгавораны да двух гадоў абмежаваньня волі. Суд палічыў яго вінаватым у злачынстве, прадугледжаным ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства). Маладзёна затрымалі ў Менску уначы 30 студзеня 2006 года за нанясеньне на сьцяну надпісу "Мы хочам новага!".
Паводле радыё Рацыя