Суд не задаволіў скаргу Уладзіміра Табулы, які быў звольнены з “Граніту”

Уладзімір Табула, які апошнім часам працаваў інжынерам па ахове працы на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах і быў звольнены ў снежні 2015 года, лічыць скасаванне кантракту незаконным і спарабаваў аспрэчыць яго ў судзе Лунінецкага раёна.

Аднак, як паведамляе сайт ПЦ “Вясна”, суд задаволіў толькі невялікую частку скаргі Табулы і абавязаў адміністрацыю прыдпрыемства “Граніт” зрабіць запіс у працоўнай кніжцы, з якога б вынікала, што Уладзімір Табула ў 2014 годзе быў прыняты на пасаду намесніка начальніка аддзела па ахове працы і калі быў звольнены з гэтай пасады.

Сам Табула лічыць такое рашэнне суда непаслядоўным, бо адсутнічае загад аб пераводзе на ніжэйшую пасаду, з якой праз год яго звольнілі. “Я нават у суддзі спытаў: з якой нагоды і з якой пасады мяне звольнілі? Суддзя вымушаны быў прызнаць, што звольнілі на падставе несапраўднага кантракта, але адмовіўся прыняць адпаведнае рашэнне”, - распавёў Уладзімір Табула.

Прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей, які абараняе Табулу ў судзе, таксама лічыць, што ў гэтай справе парушана працоўнае заканадаўства і вынесенае рашэнне будзе абскарджана.

Паводле афіцыйнай версіі, у інжынера па ахове працы Уладзіміра Табулы проста скончыўся кантракт, але сам ён сцвярджае, што падставай да звальнення з’явіліся крытычныя заўвагі, якія былі зробленыя ў справе стварэння належных умоваў працы.

Пасля скасавання працоўнага кантракту паводле ініцыятывы адміністрацыі Табула звярнуўся ў незалежны прафсаюз, дзе атрымаў юрыдычную кансультацыю для падрыхтоўкі скаргі ў суд. Ранейшыя спробы Уладзіміра пазбегнуць звальнення праз разгляду сваёй справы ў камісіі па працоўных спрэчках прадпрыемства і ў дэпартамент Пінскай міжраённай інспекцыі па працы поспехаў не далі.

Нагадаем, Уладзімір Табула прымаў удзел у відэапраекце “Сведчанні ахвяр дыскрымінацыі” камітэта “Салідарнасць”.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку