Суд пакінуў бязь зьмены меру стрыманьня Парсюкевіча
Сёньня ў Маскоўскім судзе Менску разгледжана скарга аб зьмяненьні меры стрыманьня лідэра віцебскіх прадпрымальнікаў Сяргея Парсюкевіча.
Скаргу суд не задаволіў і Сяргей Парсюкевіч застаецца пад вартай.
Паводле адвакаткі Веры Страмкоўскай, скарга пададзена 7 сакавіка ў сувязі з тым, што пры прыняцьці рашэньня ня быў улічаны стан здароўя С.Парсюкевіча, тое, што ён раней ня быў судзімы, скончыліся асноўныя сьледчыя дзеяньні і што спадар Парсюкевіч нікуды не зьбіраецца зьяжджаць і зацікаўлены, каб у судзе было ўстаноўлена, хто ж каму прычыніў цялесныя пашкоджаньні.
Затрымалі прадпрымальніка 4 сакавіка пасьля допыту ў пракуратуры.Яго падазраюць у гвалтоўных дзеяньнях у дачыненьні да супрацоўніка турмы на вуліцы Акрэсьціна. Сяргей Парсюкевіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Паводле радыё Свабода