Суд пакінуў нязменным рашэнне аб высылцы праваабаронцы Танкачовай

 

Суд Першамайскага раёна Мінска вынес рашэнне па скарзе праваабаронцы Алены Танкачовай, якая аспрэчвала сваю высылку з краіны за зафіксаваныя камерамі ДАІ факты перавышэння хуткасці яе аўтамабілем.

У задавальненні скаргі Алены Танкачовай судом Першамайскага раёна было адмоўлена. Такім чынам, праваабаронца абавязаная пакінуць Беларусь на тры гады.

Сама Алена Танкачова пры вынясенні рашэння не прысутнічала. Як растлумачылі яе знаёмыя, яна пакінула залу пасяджэнняў, паколькі палічыла, што для яе "гэта занадта цяжка".

Нагадаем, Танкачова з'яўляецца грамадзянкай Расеі, але пражывае ў Беларусі каля 30 гадоў, мае тут нерухомасць і пастаянную працу. На працягу 20 гадоў яна і Цэнтр прававой трансфармацыі, які яна ачольвае, аказваюць прафесійную юрыдычную і экспертную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама ў сітуацыях з парушэннямі правоў чалавека.

Калегі Танкачовай лічаць рашэнне аб яе высылцы палітычна матываваным і звязаным з яе праваабарончай дзейнасцю. У яе падтрымку было сабрана больш за сем тысяч подпісаў грамадзян.

Танкачова і яе прадстаўнік у ходзе працэсу сцвярджалі, што рашэнне аб яе высылцы было прынятае неабгрунтавана і было непрапарцыйным тым парушэнняў, у якіх яе абвінавачваюць, паколькі высылка – крайняя, выключная мера. Яна "павінна прымяняцца на аснове поўнага даследавання, належнай ацэнкі і суаднясення правапарушэння рэальным пагрозам грамадскаму парадку".

Больш падрабязна на tut.by.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку