Суд ідзе

8 мая суддзя Савецкага раёну г. Мінска Аніскевіч А.Г. пастанавіў прызначыць крымінальную справу па абвінавачваньні Дзьмітрыя Федарука, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага, Барыса Гарэцкага, Насты Палажанкі да разгляду ў судзе Савецкага раёну г. Мінска 30 мая 2007 г. Усе пяцёра маладых людзей абвінавачваюцца паводле арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя дзейнасьці рэлігійнай, грамадскай арганізацыі, фонду, якія не прайшлі дзяржаўнай рэгістрацыі ці ўдзел у ёй). Згодна з гэтым артыкулам ім пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам да двух гадоў.