Супрацоўнікаў МУС пакаралі

Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” дапамагае абскардзіць умовы ўтрыманьня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсьціна.

На пачатку 2008 году Аляксей Бондар атрымаў адказ з МУСу на ягоную скаргу, якую дапамаглі скласці праваабаронцы “Салідарнасьці”. У ім гаворыцца, што супрацоўнікі МУС прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасьці.

Нягледзячы на словы кіраўніцтва МУС і пісьмовыя адказы, ўмовы ўтрыманьня ў ЦІП на Акрэсьціна пакуль не адпавядаюць заканадаўству.

-- Мы лічым непрымальным сітуацыю з умовамі ўтрыманьня вязьняў у турме на Акрэсьціна. Мы гатовы дапамагаць усім пацярпелым за свае палітычныя погляды. У тым ліку мы гатовы дапамагаць тым, чыя правы былі парушаны падчас знаходжаньня ў спэцпрыёмніку, -- кажа Іна Кулей, кіраўніца “Салідарнасьці”.

Як паведаміла нам адвакатка Вера Стрэмкоўская, падчас апошняга наведваньня, 16 студзеня 2008г., ЦІП на Акрэсьціна, затрыманныя актывісты працягваюць скардзіцца на вельмі дрэнныя ўмовы ўтрыманьня.