Супрацоўнікі ДАІ парушылі моўнае заканадаўства?

Кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка патрабуе ад пракуратуры рэагавання на парушэнне моўнага заканадаўства салігорскімі супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі.

Як паведамляе ПЦ "Вясна", прадстаўнік АГП афіцыйна звярнуўся ў пракуратуру Мінскай вобласці з патрабаваннем даць ацэнку дзеянням салігорскіх супрацоўнікаў ДАІ, якія парушылі моўнае зканадаўства падчас затрымання і скаладння пратаколу на жыхара Салігорску Аляксандра Малочку.

- Справа аб парушэнні моўных правоў Аляксандра Малочкі мясцовымі даішнікамі набыла пэўны розглас, пра гэта пісалі ў многіх незалежных СМІ. Справа, безумоўна, мае важнае грамадскае значэнне. Супрацоўнік ДАІ фактычна не валодаюць дзяржаўнай беларускай мовай, - кажа сябра АПГ Віктар Малочка. - У сувязі з гэтым я вырашыў накіраваць у пракуратуру афіцыйны запыт ад імя партыі аб неабходнасці правядзення правекі па дадзенай інфармацыі. На жаль, салігорская пракуратура разглядаць мой зварот адмовілася. Палічылі яго нейкім “прадстаўніцтвам” інтарэсаў іншай фізічнай асобы. Але я патрабаваў правядзення праверкі па вядомай нам публічнай інфармацыі ад імя партыі і з прыкладаннем партыйнай даверанасці. Яны ўвогуле мусілі гэтую праверку самі зладзіць, а не чакаць майго ці яшчэ чыйгосці звароту.

Цяпер Віктар Малочка накіраваў свой зварот у пракуратуру Мінскай вобласці. Партыец яшчэ раз просіць праверыць дзейнасць супрацоўнікаў салігорскай дзяржаўтаінспекцыі на прадмет парушэння моўнага заканадаўства ды Канстытуцыі і даць гэтаму прынцыповую ацэнку.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку