Супрацоўнікі КДБ робяць чорную справу ў навучальных установах
10 студзеня ў дэканат гістарычнага факультэта БДУ, дзе на трэцім курсе навучаецца адзін з сябраў моладзі БНФ Андрусь Ігнатовіч, звярнуліся супрацоўнікі КДБ. Па іх просьбе быў выкліканы Андрусь Ігнатовіч. У машыне кадэбэшнікаў, куды запрасілі хлопца, яму прапанавалі здаць поўны спіс сябраў моладзі БНФ. За гэта Андрусю Ігнатовічу паабяцалі паспрыяць у атрыманні добрых адзнак падчас сесіі." Хлопец катэгарычна адмовіўся. Пасля аказання псіхалагічнага ціску хлопца адпусцілі.
Праз некаторы час А. Ігнатовіч атрымаў з ВНУ ліст аб сваім выключэнні з ліку студэнтаў.
Хлопец звярнуўся ў Камітэт абароны рэпрэсаваных за дапамогай.