Супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух моладзевых актывістаў Касю Галіцкую і Івана Сьпірына
Сёньня зранку супрацоўнікі міліцыі затрымалі Касю Галіцкую і Івана Сьпірына а 8.20 раніцы, калі яны выходзілі з пад’езду дому.
Як паведаміла Радыё Свабода, дзяўчыну даставілі ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску, дзе ёй паведамілі, што яна знаходзіцца ў вышуку, а Іван Спірын застаўся ў дзяжурнай частцы міліцыі. Праз некаторы час абодвух актывістаў адпусьцілі, узяўшы з іх падпіску аб недапушчальнасьці парушэньня грамадзкага парадку.
Каля пад’ездаў дамоў маці і бабулі актывіста незарэгістраванага “Маладога фронту” Барыса Гарэцкага знаходзяцца міліцыянты ў цывільным. Маладафронтаўцы не выключаюць, што супрацоўнікі міліцыі атрымалі загад ізаляваць найбольш актыўных удзельнікаў вулічных акцый на час правядзеньня “Чарнобыльскага шляху”.
Інфармацыя: Праваабарончы цэнтр "Вясна"