Супраць Дубскага аднавілі крымінальную справу
Супраць асіповіцкага актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёма Дубскага аднавілі крымінальную справу.
Гэтую справу былі ўсчалі за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня — абмежаваньня волі, да якога Арцём быў прысуджаны як фігурант “справы чатырнаццаці”.
13 лютага актывіста ўзялі пад варту на беларускай мяжы, калі ён вяртаўся з Украіны. Пазьней Арцёму зьмянілі меру ўтрыманьня й выпусьцілі на волю, але паўтара месяца справу ў суд не перадавалі.
Сёньня Арцём Дубскі даведаўся, што пракуратура аднавіла крымінальную справу супраць яго й, хутчэй за ўсё, на настуным тыдні справа паступіць у пракуратуру й пазьней будзе перададзеная ў суд.
Тым часам некаторых удзельнікаў працэсу ў “справе чатырнаццаці” рыхтуюць да зьмягчэньня меры адбыцьця пакараньня.
Паводле радыё Свабода
Пакінуць новы каментар