Супраць Зьмітра Дашкевіча і Насты Азаркі могуць быць узбуджаны крымінальныя справы

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, сьледчы Менскай абласной пракуратуры Вітольд Аляксееў, якія вядзе крымінальную справу Івана Шылы, вылучыў ў асобную вытворчасьць матэрыялы па факце адмовы ад дачы паказаньняў сьведкам па справе Зьмітром Дашкевічам.

Дадзеныя матэрыялы зараз адпраўлены ў Шклоў, дзе адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі Зьміцер Дашкевіч. На працягу дзесяці дзён іх павінна будзе разгледзець пракуратура шклоўскага раёна і прыняць рашэньне аб узбуджэньні крымінальнай справы ў адносінах да Зьміцера па артыкуле 402 КК РБ ( дача сьведкам заведама непраўдзівых паказаньняў альбо адмова ад дачы паказаньняў). Па вэрсіі сьледчага, які апытваў Зьміцера Дашкевіча па справе Івана Шылы ў калёніі горада Шклова, той нібыта адмовіўся ад дачы паказаньняў па справе.

Адначасова сьледчы Аляксееў вылучыў у асобную вытворчасцьць матэрыялы на Насту Азарку, якія накіраваны на разгляд пракурора Менскай вобласьці. Варта нагадаць, што 5 сакавіка 2006 года ў адносінах да Насты Азаркі ўзбуджалася крымінальная справа па арт. 193.1 КК РБ (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Але справа была спыненая. Не выключана, што ў дачыненьні да Насты Азаркі ізноў можа быць узбуджана крымінальная справа па гэтым жа артыкуле.

Па інфармацыіі ПЦ Вясна