Супраць Мікалая Дзядка завялі крымінальную справу

20 лістападзе Мікалаю Дзядку было прад'яўлена новае абвінавачванне паводле арт. 411 КК РБ ("злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы").

Пра гэта бацькам палітвязня паведаміў дзяржаўны адвакат, якога выклікалі для прад'яўленне абвінавачванняў. Справа была заведзена 13 лістапада. У бліжэйшы час яго перавядуць у СІЗА. Хлопцу прадугледжвае да 1 года пазбаўлення волі ў дадатак да асноўнага пакарання.

Да гэтага Дзядок правёў 8 сутак у штрафным ізалятары, а потым быў пераведзены ў адзіночную камеру.

Зняволены павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года, адбыўшы пакаранне ў 4 з паловай гады пазбаўлення волі.

Як адзначае сайт abc-belarus.org, увосень 2015 павінны прайсці выбары прэзідэнта Беларусі. Лукашэнка робіць усё магчымае, каб нейтралізаваць сваіх палітычных праціўнікаў, у асаблівасці анархістаў, якія выступаюць супраць любой улады і гатовыя на радыкальныя дзеянні.

P.S Не забывайцеся дасылаць лісты палітвязням. Ім вельмі патрэбная вашая падтрымка. Адрасы тут


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку