Супраць Насты Азаркі ўзбуджана крымінальная справа
Напачатку ліпеня ў сродках масавай інфармацыі паведамлялася, што сьледчы Менскай абласной пракуратуры Вітольд Аляксееў, вылучыў у асобную вытворчасьць матэрыялы на моладзёвую актывістку Насту Азарку, якія накіраваны на разгляд пракурора Менскай вобласьці.
Варта нагадаць, што 5 сакавіка 2006 года ў дачыненьні да Насты Азаркі ўзбуджалася крымінальная справа па арт. 193.1 КК РБ (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Але тады справа была спыненая. Сёньня, як стала вядома ПЦ “Вясна”, супраць актывісткі крымінальную справу ўзбудзілі йзноў па таму ж самаму артыкулу Крымінальнага кодэксу РБ. Першы допыт Азаркі павінен адбыцца ў пятніцу.
Па інфармацыі ПЦ Вясна