Супраць Эдуарда Лобава распачата новая крымінальная справа?

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку наведалі кватэру Лобавых ў пошуках былога палітвязня. Маці былога палітычнага зняволенага Эдуарда Лобава не выключае, што супраць сына ўзбуджаная новая крымінальная справа.

"4 Лістапада ў 8:10 раніцы прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Адшуквалі Эдуарда. Хацелі зайсці ў кватэру і агледзець, але так як ордэра на ператрус у іх не было, я іх не пусціла. Пыталіся, калі апошні раз бачыла сына, і, дзе ён знаходзіцца. Сам візіт міліцыі нечаканым не быў, так як наведваюць яны мяне не першы раз. Але ў гэты раз здзівілі тым, што шукаюць яны Эдуарда нібыта за злачынства, здзейсненае па арт. 206 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (рабаванне), а не па арт. 421 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду) і арт. 422 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад прэвентыўнага нагляду). Растлумачыць мне неадпаведнасць раней прад'яўленага абвінавачання і цяперашняга прыбылі супрацоўнікі не змаглі. Сказалі, што ім далі паперы, і яны пайшлі шукаць. Так я пакуль і не ведаю, ці то гэта звычайны нізкі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў МУС і няведанне артыкулаў Крымінальнага Кодэкса, ці то на сына зноў сфабрыкавалі новую крымінальную справу", - распавяла сайту eurobelarus.info Марына Лобава беларуску дакументацыйнага цэнтру.

Нагадаем, Эдуард Лобаў разам са старшынёй «Маладога фронту» Дзмітрыем Дашкевічам быў затрыманы ў Мінску 18 снежня 2010 года - гэта было прэвентыўнай мерай спецслужбаў і міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта, якія праходзілі на наступны дзень. 22-гадовы актывіст быў прызнаны вінаватым па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса - «асабліва злоснае хуліганства» і прысуджаны да чатырох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Напрыканцы ліпеня 2015 г. стала вядома, што сустаршыня Маладога Фронту Эдуард Лобаў паехаў ва Украіну, каб «падтрымаць брацкі народ у барацьбе з агульным ворагам».

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку