Сустракаем палітвязьняў
Сёньня, 2 жніўня, выходзят на свабоду пасьля дзесяцідзённага арышту са сьпецпрёмніка-разьмеркавальніка на Акрэсьціна трое маладзёвых атывістаў. Гэта Сяржук Клюеў, Аляксей Бондар і Валянцін Сакалоўскі.
Нагадаем, што яны былі асуджаны пасьля прымітыўных арыштаў наперададні 27 ліпеня.
Хлапцоў павінны выпусьціць у 21-30. Але ёсьць верагоднасьць, што іх могут выпусьціць на адну-дзьве гадзіны раней.