Сустрэча з Юрыям Лявонавым

lavonau.jpg

У Камітэце абароны рэпрэсаваных ”Салідарнасьць” праваабаронцы сустрэліся з былым палітвязьняволеным Ю.Лявонавым і яго дачкой Юліяй.

“ Падтрымка сяброў, паплечнікаў і родных надзвычай важная,- засьведчыў спадар Лявонаў. Іх клопат дапамагаў захоўваць прысутнасць духу, добры настрой і не губляць пачуцьцё гумару.”

Дачка перадавала неабходныя рэчы, увесь час клапацілася пра бацьку, сустракалася з праваабаронцамі й журналістамі. Цяпер яна шчасьлівая бачыць тату на волі. Мясцовыя прадпрымальнікі, сябры АГП, праводзілі пікет на ваўкавысскім рынку, дзе трымалі партрэты зьняволеных.

“Выдатна працаваў адвакат Вадзім Канстанцінавіч Мушынскі, усе крокі якога былі дзейсьнымі і эфектыўнымі.”

Пасьля вяртаньня дадому былы зьняволены будзе займацца дапамогай сваім сябрам, каб грамадзтва не забывалася пра іх і трымала ў цэнтры ўвагі, будзе інфармаваць незалежныя выданьні аб стане Мікалая Аўтуховіча і Уладзімера Асіпенкі.
Зараз Мікалай Аўтуховіч адчувае сябе лепш, хаця і працянвае некаторы час губляць вагу.

Былы вайсковец, капітан запаса ваенна-паветраных сілаў Беларускай ваеннай акругі, былы ваўкавыскі прадпрымальнік Юры Лявонаў упэўнены, што яго справа цалкам бяздоказная. Яна была сфабрыкавана пад уплываў такіх фактараў, як эканамічны, палітычны і асабістая помста, ёсьць цэлы дзесятак верагодных прычын, вылучыць з якіх дакладную пакуль няпроста.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку