Сьветлагорскага актывіста дапыталі ў КДБ

sm12.jpg

Жыхар Сьветлагорску Тэльман Маслюкоў быў дапытаны ў КДБ у якасьці сьведкі па крымінальнае справе “Маладога Фронту”. Супрацоўнікаў КДБ цікавіла інфармацыя аб грамадзкай дзейнасьці студэнта ЭГУ Арсеня Ягорчанкі. 

Дазнавацель КДБ Аляксей Шагінаў пытаўся ў Тэльмана Маслюкова, ці належыць Арсень Ягорчанка да незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. На гэта Тэльман Маслюкоў адказаў, што з няпоўнагадовым студэнтам ЭГУ Арсенем Ягорчанкам ён знаёмы, аднак нічога ня ведае пра ягоны ўдзел у “Маладым Фронце”.

Нагадаем, 16 верасьня сьветлагорская міліцыя правяла агляд кватэры 17-гадовага актывіста Ягорчанкі. Падчас ператрусу супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі ў юнака партатыўны кампутэр, сыстэмны блёк, сканэр і нацыянальную сімболіку. На момант агляду кватэры няпоўнагадовага Арсеня ягоныя бацькі адсутнічалі.

Перад размовай з чэкістамі, зазначыў Маслюкоў, яму паведамілі, што Арсень Ягорчанка зьехаў у Літву і не зьявіўся даваць паказаньні. Паводле дапытанага, ягоны выклік у КДБ зьвязаны з тым, што пасьля ператрусу Арсень патэлефанаваў яму, а ў КДБ гэта ведаюць.

 

Па інфармацыі радыё Рацыя