Сябра ініцыятыўнай групы дэмкандыдата дамагаецца роўных умоваў пры асвятленні выбарчай кампаніі

Грамадскі актывіст Мікалай Уласевіч накіраваў зварот у Смаргонскі райвыканкам і рэдакцыю смаргонскай раённай газеты “Светлы шлях”, у якім патрабуе размяшчэння на іх сайтах інфармацыі пра збор подпісаў у Смаргоні ініцыятыўнай групай Анатоля Лябедзькі.

Справа ў тым, што на афіцыйным сайце Смаргонскага райвыканкаму ў раздзеле “Выбары прэзідэнта 2014” з'явіўся відэаролік пра збор подпісаў ініцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі, а раённая газета 31 ліпеня бягучага году размясціла артыкул “Ініцыятыва маладых”, які таксама расказвае пра збор подпісаў ініцыятыўнай групай Лукашэнкі.

На думку Уласевіча, улады выкарыстоўваюць інфармацыйныя дзяржаўныя рэсурсы выключна для прапаганды толькі аднаго кандыдата, што не адпавядае дзеючаму заканадаўству і дыскрымінуе іншых прэтэндэнтаў, ды супярэчыць прынцыпу роўнасці выбараў.

Паводле ПЦ "Вясна"
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку