Сябры прыйшлі сустрэць вязня
Нягледзячы на затрыманні пад час сустрэчы гомелькага актывіста Юрыя Рубцова, якога вызвалялі з ізалятара на завулку Акрэсціна, у суботу, каля сценаў таго самага ізалятара сабралося некалкі дзясяткаў сяброў, паплечнікаў, журналістаў і палітыкаў, каб сустрэць, адбываўшага трохдзённы арышт лідэра "Маладога Фронту" і былога палітвязня, Змітра Дашкевіча. Сярод тых, хто прыйшоў падтрымаць вязня былі: Анатоль Лябедзька, Павал Вінаградаў, Андрэй Кім, Барыс Гарэцкі, Максім Вінярскі і іншыя.
Асаблівая радасць пасля таго, як ахоўнікі ізалятара адкрылі ўваходную браму, у якой паказалася аблічча Дакшевіча, заззяла на твары жонкі Змітра - Насты Дашкевіч.
"Безумоўна, пасля таго, як чакала Змітра тры гады, гэтыя тры дні праляцелі імгненна. Але ўсяляк вельмі хваляваліся пасля апошніх затрыманняў людзей, якія збіраліся пасля вызваленяў арыштаваных з Акрэсціна, чым скончыцца гэтым разам. Я нават меркавала, што Змітра могуць вывезці загадзя за горад. Але дзякуй Богу, ён ужо на свабодзе. І дзякуй асабліва ўсім, хто сёння прыйшоў яго падтрымаць. Шкада канашне, што з такой вялікай колькасцю добрых людзей можна пабачыцца толькі каля турмы." - адзначыла Наста.
Пакінуць новы каментар