СЯМ`Я - САМАЕ ГАЛОЎНАЕ

Пастар царквы Ян Прадвесьнік Яраслаў Лукасік, які на пачатку чэрвеня быў дэпартаваны зь Беларусі за сваю дзейнасьць у абарону рэлігійнай свабоды, цяпер жыве ў Польшчы. Мы зьвязаліся з пастарам і запыталі, як ён сам ацэньвае сытуацыю, у якой апынуўся.

Лукасік: Пакуль я знаходжуся тут, на Падляшшы, дома ў маіх бацькоў. Стараюся неяк арганізаваць сваю працу, таму што ня веру ў гэтыя савецкія суды й думаю, што там ужо ўсё даўно за мяне вырашана. Ніхто не збіраецца вярнуць мяне ў Беларусь. Але ўсё роўна змагацца трэба, пратэставаць трэба. Такім чынам, я стараюся арганізаваць сваю працу на эміграцыі.