Сяргей Казакоў: "І будзе песня ляцець над зямлёй!"

Вызвалены палітвязень Сяргей Казакоў, якому ў следчым ізалятары споўнілася 19 гадоў, і яго маці, спадарыня Ганна, сустрэліся з праваабаронцамі. Музыке-самавуку зрэзалі ў турме шыкоўныя доўгія валасы, аднак  гэта не перашкодзіла яму ў  хуткім часе пасля вызвалення  ўдзельнічаць у супольным  канцэрце  свайго гурта.
 

Дома юнака сустрэлі чатырохгадовыя сястрыцы-блізняты, якія за паўгады сталі больш дарослымі і задалі брату шмат пытанняў.
 
-
Сяргей, раскажыце, каго з кандыдатаў Вы падтрымлівалі, за кім пайшлі?
-З  2008 года я быў актывістам кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Проста з імі першымі сустрэўся. У 2008 годзе знаёмы папрасіў пазбіраць подпісы за чалавека, які балатаваўся ў парламент. Пахадзіў па кватэрах, паразмаўляў з людзьмі і зразумеў, што ў нас  многае  трэба мяняць.
На гэтых выбарах я  падтрымліваў свайго кандыдата Андрэя Саннікава.
 
Я сядзеў на Валадарцы,
  спачатку ў маленькай камеры, да гэтага там знаходзіўся Павал Вінаградаў. Мяне спрабавалі схіліць да супрацоўніцтва з КДБ. Ведаючы іх хлуслівую тактыку, я катэгарычна адмовіўся. Тры дні мне далі перад судом на азнаямленне са справай.
 
-
На судзе  я пачула стандартны набор фразаў ад 29  пацярпелых АМАПаўцаў, - дапаўняе спадарыня Ганна. -Гучалі назвы іх “траўмаў”, сярод якіх самая цяжкая ” гематома ягадзіцы”, што  выклікала гучны смех у залі суда, а таксама “пяць кустоў ядлоўца ”, быццам бы затаптаных, якія пераходзілі з адной справаздачы ў іншую. Я запытала адваката,  што -  гэта ўсё мой Сярожка? Адвакат адказала: Ды не,  што вы! Гэта ва ўсіх напісана аднолькава.
 
Калі падняліся з лавы двое АМАПаўцаў – ілжэсведкаў і кожны з іх - па два метры ростам, здаравенныя, дзюжыя, то адразу станавілася зразумела, што Сяргей не мог іх траўміраваць.
  
-Турма — гэта вялізны жыццёвы досвед,
- працягвае Сяргей. Там зусім  не такі вялікі збор адмарозкаў і бандытаў, як думаюць. Там многа культурных, адукаваных людзей, з якімі проста цікава пагаварыць. На Валадарцы было многа бізнесмэнаў, дырэктараў. Палова— па эканамічных артыкулах. 
Калі я сядзеў ў калоніі ў каранціне,  ужо ўсе ведалі, за што сіжу. Дзіма Дрозд адсядзеў са мной разам месяц.
Нам перыядычна рабілі цэнзураваннегазет і лістоў, але ўсёроўна мы ведалі пра асноўныя падзеі.
 
-
Чым Вы мяркуеце заняцца ў бліжэйшы час?
-Выйшаў на працу. Мяне адтуль забіралі
ў студзені  пры начальніке змены.Потым  да іх прыходзілі кэдэбісты, распытвалі ўсё.Таму пэўныя пытанні зараз  ў аддзеле кадраў былі. Але ўрэшце  сказалі: чакаем, прыходзь!
 
- Раскажыце, калі ласка,
пра музычную дзейнасць, якой вы займаецеся.

 

Наш гурт называецца “Скрыжалі”, ён быў  арганізаваны ў 2002 годдзе.Яго стваральнікі не мясцовыя музыкі, прыехалі  ў Мінск ў 2008 годдзе, запрасілі новых людей. Язаймаюся  два гады, граю на бас-гітары. Пасля вызвалення праз дзень я пайшоў на рэпетыцыю, у хуткім часе мы зрабілі канцэрт.  Па радыё “Сталіца” круцяць нашы песні. Сярод іх ёсць рускія і беларускія, яны не падобныя на іншыя. Неўзабаве запішам яшчэ  2 новыя песні, а там, магчыма, і дыск прэзентуем.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку