Сяргею Парсюкевічу зрабілі вочную стаўку са “зьбітым” ім міліцыянтам

Учора ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага актывіста прадпрымальніцкага руху наведала адвакатка Вера Страмкоўская.

 

- Вочная стаўка майго падабароннага з Аляксандрам Дулубам – міліцыянтам, якога ён нібыта зьбіў на Акрэсьціна – працягвалася да восьмай гадзіны вечара. Безумоўна, міліцыянт у прысутнасьці ьследчага катэгарычна адмаўляў словы Парсюкевіча, аднак сьледчы ўсё адно вырашыў працягнуць допыт таксама і сёньня.

Вера Страмкоўская кажа, што Сяргей Парсюкевіч працягвае настойваць на незаконнасьці справы супраць яго.

- Апошнія дні ён правёў у так званым каранціне, кажа, што трохі прастыў, бо там вельмі халодна. У пятніцу, нягледзячы на пратэсты зьняволенага, Сяргея пастрыглі, а сёньня яго ўжо павінны перавесьці ў камэру, дзе ён будзе знаходзіцца падчас сьледзтва.

Нагадаем, што супраць Парсюкевіча 31 студзеня была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 364 КК (“гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі”). Прадпрымальніку пагражае да шасьці гадоў зняволеньня. Абвінавачванне зводзіцца да таго, што падчас адбыцця 15-суткавага арышту на Акрэсьціна, Парсюкевіч нібыта зьбіў намесьніка дзяжурнага ўстановы Аляксандра Дулуба.

 

Паводле Радыё Рацыя