Сяргею Парсюкевічу патрэбна апэрацыя

Пра гэта заявіла адвакат Вера Страмкоўская, якая сустрэлася з палітвязьнем ў Жодзінскім сьледчым ізалятары.

Паводле Страмкоўскай, у Парсюкевіча абвастрылася астма, і дактары рэкамэндуюць яму тэрміновую апэрацыю. У Жодзінскім сьледчым ізалятары для гэтага ўмоваў няма.

Нагадаем, 23 красавіка Парсюкевіч быў пакараны за зьбіцьцё міліцыянта на 2,5 гады зьняволеньня агульнага рэжыму.

 

 

 

Паводле Радыё Свабода