Сяржук Клюеў і Павал Краўчанка пакараны штрафамі

Сёньня адбыўся працяг судоў над актывістамі моладзі БНФ, якія былі затрыманы падчас летніка ў Косава 17-19 жніўня. Актывістаў Паўла Краўчанку і Сяржука Клюева суды пакаралі штрафам па 2 базавыя велічыні. Гэта першыя з шаснаццаці судоў над моладзьзю БНФ, якія адбыліся. Ранейшыя працэсы адкладаліся і пратаколы адпраўляліся на дапрацоўку.