Сяржук Сокалаў-Воюш сабраў 1860 даляраў для параненых украінскіх жаўнераў
У суботу 14 лютага ў Нью-Ёрку адбыўся дабрачынны канцэрт ад Беларуска-Амерыканскага згуртавання "Пагоня". Сродкі, сабраныя на канцэрце, пойдуць на дапамогу параненым украінскім жаўнерам.
На канцэрце бард Сяржук Сокалаў-Воюш выканаў свае знакамітыя песні, такія як «Аксамітны летні вечар», «Верны конь», «Ніколі», «Маналог случчака», так і пазнейшыя творы, такія як «Песні лісоўчыкаў» і «Майдан», паведамляе "Наша Ніва".
Напрыканцы прысутныя разам заспявалі беларускі і украінскі нацыянальныя гімны — «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Шчэ не ўмерла Украіна». На канцэрце было сабрана 1860 даляраў.
У правядзенні імпрэзы дапамагла жонка барда, Ганна Бартуль, ды іхныя сыны, Святавіт і Славамір, а таксама Пятро і Алена Рыжыя, Марат Клакоцкі, Валянціна Якімовіч, Віктар Едзіновіч, Віктар Дудараў.
Пакінуць новы каментар