Сёньня абласны суд Віцебска разгледзіць скаргу Тацьцяны Севярынец

T_Seviarynec.jpg

Віцебскі абласны суд разгледзіць сёньня скаргу актывісткі Руху “За Свабоду” Тацьцяны Севярынец на рашэньне Першамайскага райсуда, які 18 чэрвеня адмовіў ёй у аднаўленьні на працы.

Нагадаем, настаўніцу вышэйшай катэгорыі з 35-гадовым працоўным стажам стажам звольнілі нібыта за прагулы. Начальнік аддзелу адукацыі Першамайскага раёна Уладзімер Шлома, падпісаўшы заяву спадарыні Севярынец на адпачынак за свой кошт, праз некалькі дзён адмяніў уласнае рашэньне. Такім чынам, вярнуўшыся з адпачынку, Тацьцяна Севярынец даведалася, што прапусьціла 6 працоўных дзён без усялякае прычыны.