Сёньня Менскі гарадзкі суд разглядае справу Юрася Алейніка

s-busiel_070525.jpg

Сёньня, 22-га кастрычніка, у Менскім гарадзкім судзе адбудзецца разгляд справы студэнта Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Юрася Алейніка. Маладзён быў адлічаны з гэтай навучальнай установы за парушэньне ўнутранага распарадку і дысцыпліны й прагулы (гэта афіцыйнае тлумачэньне), але, як лічаць праваабаронцы, адбылося гэта па палітычных матывах.

Справу Юрася Алейніка ўжо двойчы разглядаў суд Кастрычніцкага раёну беларускае сталіцы, а ў жніўні бягучага году Менскі гарадзкі суд задаволіў скаргу Алейніка, і справа была накіраваная на паўторны разгляд у згаданы вышэй раённы суд. Аднак судзьдзя Кругава прызнала дзеяньні адміністрацыі Акадэміі кіраваньня законнымі. Цяпер менавіта гэтае рашэньне аб адмове студэнту ў аднаўленьні на месцы навучаньня абскарджваюць Юрась Алейнік ды ягоныя абаронцы ў Менгарсудзе.

 

Па інфармацыі Праваабарончага альянсу