Сёньня судзяць Ільлю Богдана

s-bohdan070828.jpg

Адміністрацыйную справу супраць моладзевага актывіста будзе разглядаць суд Завадзкога раёну Менску. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве.

Ільля разам са сваімі сябрамі спрабаваў ладзіць летнік пад Івацэвічамі.

Тады міліцыянты затрымалі больш за дзесяць чалавек і склалі адміністрацыйныя пратаколы. Усіх затрыманых абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Цяпер пачалі прыходзіць позвы ў суды. Кожнаму па месцы жыхарства.

 

Паведамляе радыё Свабода