Сёньня – трэцяя гадавіна забойства Паліткоўскай
Сёньня спаўняецца трэцяя гадавіна з дня забойства расейскай журналісткі Ганны Паліткоўскай.
Паліткоўская, якая актыўна крытыкавала тагачаснага прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і расейскую палітыку ў Чачні, была застрэлена ў Маскве. Забойства застаецца нераскрытым. Напярэдадні дзеці загінулай сказалі, што пачынаюць губляць надзею на справядлівасьць і абвінавацілі ўлады ў нежаданьні правесьці належнае расьсьледваньне.
Сваякі Ганны Паліткоўскай і іх адвакаты распавялі пра пэрспэктывы новага расьсьледаваньня справы пра забойства журналісткі. Што атрымалася пазнаць і якія пытанні засталіся без адказу?
Вера Паліткоўская, дачка Ганны Сьцяпанаўны:
— Тры гады мінула з таго моманту, як маму забілі. Вядома, уся наша сям'я паступова пачынае губляць надзею, што тыя, хто мае дачыненьне да злачынства, будуць знойдзены і асуджаны. Сыходзіць час, а разам з ім губляюцца і шанцы знайсьці тых людзей, якія маюць дачыненьне да забойства.
Пасьля забойства журналісты і праваабаронцы высоўвалі мноства вэрсій пра тое, хто мог быць замоўцам злачынства. Аднак калі справа прыйшла ў Маскоўскі акруговы ваенны суд, на лаве падсудных апынуліся толькі меркаваныя памагатыя і арганізатар, у выніку апраўданыя калегіяй прысяжных. Гэты прысуд быў адменены Вярхоўны судом Расеі. А праз некалькі месяцаў, той жа Вярхоўны суд пастанавіў вярнуць у пракуратуру справа ў адносінах да Ібрагіма і Джабраіла Махмудавых, Сяргея Хаджыкурбанава і Паўла Рагузава для аб'яднаньня з так званай асноўнай справай, у якой фігуруюць меркаваны забойца Рустам Махмудаў і мноства нявызначаных асобаў.
Ільля, сын Ганны Паліткоўскай, лічыць гэта добрым знакам:
— У сьледзтва зьявіўся новы шанец. І гэты шанец апошні, хацелася б, каб ім скарысталіся.
Паводле радыё Свабода
Пакінуць новы каментар