Сіўчыка затрымалі й павезьлі судзіць у Старыя Дарогі
А палове на першую каля суду Маскоўскага раёну Менску затрымалі Вячаслава Сіўчыка.
Як стала вядома, яго павезьлі ў Старыя Дарогі, дзе маюць судзіць за несанкцыянаванае ўсталяваньне памятнага крыжа ў вёсцы Дражна.
Цырымонія ўсталяваньня крыжа прайшла ў Дражне 19 красавіка. Гэтак была ўшанавая памяць пра мірных жыхароў, зьнішчаных партызанамі 15 красавіка 1943 году. Шасьціканечны крыж сьвятой Еўфрасіньні Полацкай, нябеснай заступніцы Беларусі, быў усталяваны побач з каталіцкімі могілкамі вёскі, частка якой была спалена, а многія жыхары — забітыя або спаленыя партызанамі ў сваіх дамах.
Паводле Нашай Нівы