Сiтуацыя з правамі чалавека ў Беларусі была абмеркавана праваабаронцамі і спецдакладчыкамі ААН

Беларускія праваабаронцы 29-30 чэрвеня наведалі упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў Жэневе. У склад дэлегацыі ўваходзілі прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту, Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, Праваабарончага цэнтру “Вясна”, Цэнтру прававой інфармацыі, Беларускай асацыацыі журналістаў.
 
Беларускія праваабаронцы падчас  сустрэчы са спецдакладчыкамі  ААН закранулі тэмы свабоды сходаў і асацыацый, ужывання катаванняў і інш.
 
“Мы звярнулі ўвагу спецдакладчыка па катаваннях на сытуацыю ў 10-й Наваполацкай калоніяй, у якой па неправераных дадзеных у  карцэры ўтрымліваецца М.Ліхавід і А.Кіркевіч, - паведаміла прадстаўніца “Салідарнасьці” Дар’я Корсак. – Гэтаксама ўздымалася пытанне аб існуючай практыцы ўзбуджэння крымінальных спраў супраць ахвяр катаванняў. Да прыкладу, ў 2009 годзетрагічны розгалас  мела так званая светлагорская справа, заведзеная супраць праваабаронцы Яны Паляковай. Сёння  палітзняволеным, якія зазначаюць аб ужыванні ў датыченні да іх катаванняў і зняважлівага стаўлення, пагражаюць 400 артыкулам Крымінальнага кодэксу. Мы лічым такую сытуацыю непрымальнай.”
 
Па словах Дар’і Корсак спецдакладчык па катаваннях дасведчаны аб сітуацыі ў РБ.
Усе спецдакладчыкі ААН пацвердзілі пільную ўвагу да Беларусі, асабліва ў кантэксце нядаўняй рэзалюцыі Рады ААН па правах чалавека ў Беларусі.
 
Нагадаем, 17 чэрвеня Рада ААН па правахчалавека асудзіла дзеянні ўладаў Беларусі “па дэстабілізацыі сітуацыі з правамі чалавека” цягам апошніх шасці месяцаў і заклікала афіцыйны Мінск спыніць палітычна матываваны пераслед  лідэраў апазіцыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
 
У рэзалюцыі высунуты патрабаванні да афіцыйнага Мінску выконваць міжнародныя стандарты па забеспячэнні справядлівага правасуддзя, вызваліць усіх палітзняволеных, правесці незалежнае даследванне неабгрунтаванага і непрапарцыйнага ўжывання сілы да ўдзельнікаў акцый 19 снежня 2010 года, а таксама фактаў ужывання катаванняў.
 
Апроч таго, дакумент утрымлівае патрабаванне паважаць свабоду выказванняў, асацыацый і мірных сходаў грамадзян, выконваць міжнародныя абавязацельствы ў рамках АБСЭ і дапусціць прысутнасць АБСЭ на тэрыторыі Беларусі.
 
Рэзалюцыя, высунутая дэлегацыяй Еўразвязу, была падтрымана Канадай, Нарвегіяй, ЗША, Швайцарыяй, Паўднёвай Карэяй, Японіяй, большасцю лацінаамерыканскіх краін сябраў рады. Супраць прагаласавалі пяць краін – Кітай, Куба, Расія, Нігерыя, Эквадор.
 
Рада даручыла вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека даследваць і прадставіць даклад аб сітуацыі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі на наступных сэсіях.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку