Танная адукацыя не можа быць якаснай
BISS арганізаваў першую ў гэтым годзе прэзентацыю, прысвечаную вынікам даследчага праекта “Чалавечы капітал Беларусі: крыніца канкурэнтаздольнасці і мадэрнізацыі”.
У круглым стале, які адбыўся 15 лютага, былі прадстаўлены дзьве даследчыя працы, падрыхтаваныя у рамках праекта: “Беларуская вышэйшая адукацыя ў міжкраіннай перспектыве” (Уладзімір Дунаеў, Грамадскі Балонскі Камітэт) і “Аддача на адукацыю і ацэнка чалавечага капітала ў Беларусі” ( Александр Чубрык, Глеб Шымановіч, ІПМ).
Мэтай гэтых даследванняў было на падставе параўнальных паказчыкаў і індыкатараў ацаніць якасць беларускай сістэмы адукацыі і, адпаведна, ацаніць якасць чалавечага капіталу, які аднаўляецца нацыянальнымі школамі і ВНУ.
Прафесар Уладзімір Дунаеў адзначыў падчас свайго выступлення, што ў Беларусі, як у іншых краінах Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), назіраецца рост долі насельніцтва з вышэйшай адукацыяй. Аднак пры гэтым нельга казаць аб падвышэнні якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, а значыць, і якасці чалавечага капіталу, падкрэсліў ён.
Зараз фіксуецца сітуацыя, што Беларусь, займаючы 26 месца ў свеце па ўзроўню адукаванасці, займае толькі 84 месца ў рейтынге краін, дзе паказчыкі эканамічнага росту павялічваюцца менавіта за кошт развіцця эфектыўнай сістэмы адукацыі.
Наша краіна з велікай колькасцю адукаванага насельніцтва не ў стане пакуль дагнаць Батсвану па размеру ВУП на душу насельніцтва.
Чаму так адбываецца?
У апошня дзесяцігоддзі бюджэтная падтрымка адукацыі скарацілась на 20 % і складае сёння на аднаго студэнта 15% ад ВУП на душу насельніцтва, у той час, як у краінах АЭСР – 42%.
У 53 артыкуле Закона аб адукацыі, які дзейнічаў да верасня 2011 года, было прапісана выдзяленне на патрэбы адукацыі не меней за 10% ВУП, але сапраўднае бюджэтнае фінансаванне ніколі не дасягала гэтай лічбы. А ў апошні перыяд яно стала удвая менш. Зразумела, што танная адукацыя не можа быць якаснай.
Дзяржава імкнецца перакласці фінанасавую нагрузку на само насельніцтва. Сёння больш як дзве трэці студэнтаў ВНУ Беларусі аплочваюць сваю адукацыю самастойна.
Яшчэ адным паказчыкам якасці адукацыі з’яўляецаа яе міжнародная прывабнасць.
Афіцыйныя лічбы сведчаць аб устойлівым росце колькасці замежных студэнтаў. Аднак першае месца сярод іншаземцаў займаюць... туркмены, за імі ідуць расейцы, кітайцы і іранцы.
- Ад такой туркменскай інтэрнацыяналізацыі беларуская вышэйшая школа яшчэ больш прайграе, - робіць высновы Уладзімір Дунаеў.
Разам з тым колькасць студэнтаў, якія імкнуцца пакінуць краіну і навучацца ў Еўропе з кожным годам павелічваецца. Міністэрства адукацыі замоўчвае сапраўдныя лічбы , але па даддзеных ЮНЕСКА сёння за межамі Беларусі навучаецца больш за 30 тысяч беларусаў.
Выяздная мабільнасць студэнтаў дэманструе падзенне прэстыжу беларускай вышэйшай школы ў межах краіны.
Пакінуць новы каментар