Творчы конкурс да Дня правоў чалавека
Каб стаць удзельнікам конкурсу, трэба стварыць і даслаць арганізатарам эсэ, відэаролік, калаж, музычную кампазіцыю — любы крэатыўны прадукт на тэму правоў чалавека.
Конкурс “Мае правы – маё жыццё” абвясцілі рэгіянальныя праваабаронцы. Ён прымеркаваны да міжнароднага Дню правоў чалавека, які з ініцыятывы Генеральнай асамблеі ААН адзначаецца штогод 10 снежня, пачынаючы з 1950 года. Менавіта тады Генасамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.
Працы прымаюцца да 25 снежня 2014 года на электронную пошту [email protected]. Відэаролік (пажадана, каб яго памер не перавышаў 200 Мб) можна запамапаваць на любы файлаабменнік і даслаць спасылку на мэйл.
Узнагароды будуць падрыхтаваныя ў трох намінацыях: “Залатое права”, Срэбнае права”, “Бронзавае права”. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, даслаўшы ліст на мэйл: [email protected].
Пакінуць новы каментар