Трое затрымленых пераведзены ў сьледчы ізалятар КДБ
Як толькі што стала вядома ПЦ "Вясна", трое з затрыманых па факце рассьледваньня крымінальнай справы аб выбуху ў Менску дэмакратычных актывістаў пераведзеныя з ізалятару на Акрэсьціна ў сьледчы ізалятар КДБ, так званую "амерыканку". Гэта лідэр Партыі Свабоды Сяргей Высоцкі, сябра АГП Аляксандар Сяргіенка і актывіст кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Павал Кур'яновіч. Прычына, па якой адбыўся перавод, невядомая.
Паводле ПЦ Вясна