Тры арышты за яйкі ў "рэжым"
У Заводзкім судзе Менску судзяць актывістаў руху “Маладая Беларусь” Андрэя Кузьмінскага, Паўла Пракаповіча, Насту Машчаву і Ягора Баброва. Суд на Настай Машчавай перанесены. Ягора Баброва і Паўла Пракаповіча пакаралі 15 суткамі арышту, Андрэя Кузьмінскага - 7.
Яны былі затрыманы ўчора. Маладыя людзі каля ўнівэрмагу “Беларусь” усталявалі стэнд з намаляваным на ім чалавекам з вусамі. Пад карыкатурай подпіс: “Ня любіш рэжым — кінь у мяне”. Побач са стэндам паставілі скрыню зь яйкамі. Знайшліся ахвотныя, і некалькі яек паляцелі ў стэнд.
На ўсіх затрыманых актывістаў “Маладой Беларусі” склалі пратаколы, абвінаваціўшы іх ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Ноч яны правялі ў Завадзкім РУУСе.
Паводле радыё Свабода
Пакінуць новы каментар