Турэмны "марафон" Змітра Дашкевіча
Актывіст з Гарадка Леанід Гаравы атрымаў ліст ад палітвязня Змітра Дашкевіча, якога ўтрымліваюць у гарадзенскай турме. Дашкевіч піша, што за свае правы трэба заўсёды не толькі плаціць, але і за іх змагацца. Далей палітвязень выказвае няўпэўненасць, ці выйдзе на волю ў жніўні, калі заканчваецца ягоны тэрмін зняволення.
- Ён ужо не загадвае, калі будзе «фініш» ягонага турэмнага зняволення. Бо ў мінулым годзе, калі набліжаўся тэрмін вызвалення, яму павялічылі «дыстанцыю». Таму, колькі яшчэ прыйдзецца «бегчы», ён не можа сказаць. А ў канцы ліста ён, як заўжды, цытуе «Псалтыр» ці іншыя Біблейскія кнігі. Такія лісты звычайна дасылае Зміцер Дашкевіч.
Зміцер Дашкевіч павінен быў выйсці на волю ў жніўні мінулага года, але 28-га жніўня адбыўся новы суд над ім. Палітвязня абвінавацілі ў непадпарадкаванні адміністрацыі папраўчай установы і дадалі год турмы.
Нагадаем, што падтрымаць Змітра лістом магчыма па адрэсе: 230023, г.Гродна, вул.Кірава, 1, турма №1 Дашкевічу Змітру.
паводле "Радыё Рацыя"
Пакінуць новы каментар