Тыдзень Палітвязня: Алесь Бяляцкі

У 2007 годзе Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў ліквідацыю праваабарончага цэнтру “Вясна” парушэньнем свабоды асацыяцыі сяброў арганізацыі і рэкамендаваў узнавіць у правах Алеся Бяляцкага і яго калег. У 2007-м, а потым двойчы ў 2009-м годзе былі прадпрынятыя беспасьпяховыя спробы рэгістрацыі арганізацыі ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Партнёрамі “Вясны” сёньня з’яўляюцца больш за 15 міжнародных і замежных праваабарончых арганізацый, а сам праваабарончы цэнтр прыняты ў два міжнародныя аб’яднаньні: “Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека” (The International Federation for Human Rights – FIDH) і “Эўрапэйская сетка арганізацыі па назіраньню за выбарамі” (ENEMO).

У 2007 годзе Алесь Бяляцкі быў абраны віцэ-прэзыдэнтам FIDH. Алесь Бяляцкі двойчы вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру: у 2006 і 2007 гадах. Трэці раз такое вылучэньне адбылося ўжо пасьля яго арышту ў 2011 годзе.

Мужная і пасьлядоўная пазыцыя Алеся Бяляцкага па адстойваньню правоў чалавека ў Беларусі і ва ўсім сьвеце адзначалася многімі міжнароднымі ўзнагародамі. Так, у 2006 годзе ён быў узнагароджаны Швэдскай прэміяй імя Пэра Ангэра, Прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава (Нарвэжскі Хэльсінскі камітэт), Прэміяй Homo Homini арганізацыі People in Need (арганізацыя “Чалавек у бядзе”). Муніцыпалітэт гораду Генуя (Італія) ў 2010 годзе надаў Алесю Бяляцкаму званьне “ганаровы грамадзянін Генуі”.

У 2011 годзе ПЦ “Вясна” пад кіраўніцтвам Алеся Бяляцкага ўганараваны Прэміяй Свабоды Атлянтычнай Рады ЗША.

Храналогія перасьледу

Алесь Бяляцкі застаецца пад арыштам з 4 жніўня 2011 г. Яму выставілі абвінавачаньне на падставе часткі 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу РБ – “утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры”. Фармальнай падставай для крымінальнага перасьледу праваабаронцы стала інфармацыя пра ягоныя рахункі ў замежных банках, перададзеная ўладам Беларусі Міністэрствам юстыцыі Літвы ды Генпракуратурай Польшчы. Улады гэтых краінаў публічна папрасілі прабачэньня ў Бяляцкага і ягоных сваякоў, а таксама прыпынілі кантакты з Беларуссю ў межах дамоваў аб прававой дапамозе.

Вызваленьня Бяляцкага патрабуюць беларускія і міжнародныя праваабарончыя структуры, кіраўніцтва Эўразьвязу, ЗША і шэрагу іншых дэмакратычных краінаў.

Утрымліваўся ў СІЗА Менску па вул. Валадарскага. 24 лістапада 2011 г. асуджаны Першамайскім судом Менску на 4,5 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. 1 сьнежня 2011 г. (пасьля прысуду, але яшчэ да разгляду касацыйнай скаргі) быў пераведзены ў Жодзінскую турму №8.

17 лютага 2012 г. стала вядома аб пераводзе Бяляцкага з Жодзіна ў папраўчую калёнію г. Бабруйска, а пазьней – што этап праходзіць праз менскую “Валадарку”, дзе ён прабыў да 28 лютага. Зараз адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі. У чэрвені 2012 г. стала вядома пра кампанію маральна-псыхалягічнага ціску супраць Алеся з боку адміністрацыі калёніі.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку