Тэрміновыя кантракты: Закон ці беззаконне? (ВІДЭА)

Працоўныя кантракты ў Беларусі зрабілі наёмнага работніка фактычна бяспраўным. Ён не можа выказаць нязгоду з начальствам, паскардзіцца на кепскія ўмовы працы, не кажучы ўжо пра актыўны пратэст у выглядзе страйку. Актыўных людзей, якія спрабуюць бараніць свае правы і правы сваіх калегаў проста звальняюць у сувязі з заканчэннем кантракту без тлумачэння прычын. І гэта на сённяшні дзень цалкам законна.

Камітэт “Салідарнасць” распачынае серыю відэакансультацый ў дапамогу грамадскім актывістам. У межах серыі Вашай увазе прапануецца відэакансультацыя “Тэрміновыя кантракты: Закон ці беззаконне?”

Абмяркоўваюць злабадзённую праблему працоўных кантрактаў, а таксама даюць каштоўныя парады наёмным работнікам нацыянальны юрыст Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Алена Яськова і юрыст Камітэта “Салідарнасць” Тамара Сідарэнка.


У фокус відэакансультацый трапілі тэмы парушэння працоўных адносінаў, адміністратыўнага пераследу журналістаў-фрылансераў, парушэння правоў грамадзян на свабоду асацыяцый і аб’яднаннняў, абмежавання акадэмічных свабодаў студэнтаў і выкладчыкаў, парушэнне права на беларускамоўную адукацыю, права на якаснае лячэнне і кампенсацыю за траўмы на вытворчасці.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку