Удзельніка “Маршу студэнтаў” адлічаюць з ВНУ?

У студэнта 2-га курса філалагічнага факультэта БДУ Глеба Вайкуля, які ўдзельнічаў у “Маршы студэнтаў” 2 снежня, падчас заліковай сесіі узніклі праблемы. Выкладчыца, не гледзячы на добрую падрыхтоўку хлопца, катэгарычна адмовілася ставіць “залік” па прадмеце.

Злашчасны залік, па словах Глеба, якія цытуе ПЦ "Вясна", ставіўся ўсім студэнтам “аўтаматам”, але да яго асабіста выкладчыца паставілася выключна прадузята. Студэнцкі актывіст два разы здаваў залік, і кожны раз выкладчыца Таццяна Шамякіна яго не ставіла, спасылаючыся на недакладнасці і няправільныя фармуліроўкі. На трэці раз малады чалавек здаваў прадмет ужо камісіі:

“5 студзеня я здаваў залік камісіі з трох чалавек, у тым ліку там прысутнічала і Т. Шамякіна. Я адказаў на ўсе пытанні па білету, і два сябры камісіі былі згодныя з тым, што я валодаю інфармацыяй па прадмеце і мне можна паставіць залік. Але Таццяна Іванаўна казала, што я адказваў няправільна, задавала дадатковыя пытанні не па білету. Я адказваў і на гэтыя пытанні, але ў выніку, выкладчыца сказала, што хоча сустрэцца яшчэ раз на пераздачы. Я здзівіўся, таму што камісія – апошняя інстанцыя. Але я паверыў аўтарытэту выкладчыцы”.

Але пазней, інфармацыя пра пераздачу заліку камісіі не спраўдзілася, Глеб Вайкуль не змог датэлефанавацца да выкладчыка. А сёння пабачыў сваё прозвішча ў спісе студэнтаў на адлічэнне.

Студэнт дакладна не можа звязаць няздачу заліку з удзелам у “Маршы студэнтаў”, але ён неаднаразова чуў з розных крыніц, што яго могуць адлічыць за актыўную пазіцыю і адкрытае выказванне свайго меркавання.

“Я рыхтаваўся да ўсіх залікаў і іспытаў, я быў упэўнены, што супраць мяне будуць правакацыі. Але спадзяваўся, што я здам усе іспыты. Аднак не чакаў, што мяне "заваляць" і гэта адбудзецца менавіта на заліку Таццяны Іванаўны Шамякінай”, – кажа Глеб Вайкуль і спадзяецца, што дэканат дазволіць пераздаць яшчэ раз.

Нагадаем, акцыя "Марш студэнтаў" прайшла ў Мінску 2 снежня. На ёй маладыя людзі патрабавалі ў адміністрацыі ўніверсітэта ўдзелу ў кіраванні ВНУ і адмены платных пераздач залікаў і іспытаў. Акцыя сабрала каля сотні ўдзельнікаў, падчас яе нікога не затрымлівалі, але на некаторых удзельнікаў былі складзеныя адміністратыўныя пратаколы. Быў пакараны і Глеб Вайкуль. Яго вінавацілі паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП “Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў” і пакаралі штрафам ў 18 базавых велічынь.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку