Уладзімера Грыдзіна не аднаўляюць на працы

Уладзімеру Грыдзіну, былому супрацоўніку ААБ “Беларусбанк” у чарговы(ужо трэці) раз адмоўлена ў аднаўленьні на працы.

17 сакавіка 2006 г. з парушэньнем заканадаўчай працэдуры яго зволілі з пасады вядучага сьпецыяліста філіяла 520 ААБ Беларусбанк. Афіцыйнае тлумачэньне - прагул па прычыне адбываньня адміністратыўнага арышту за удзел у перадвыбарнай сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі 8 сакавіка 2006г. ля кінатэатру “Бярэсьце”.

Нагадаем, што паводле камэнтароў да п.5 арт.42 Працоўнага кодэксу РБ (менавіта па гэтаму пункту быў зволен У.Грыдзін), падрыхтаваных Нацыянальным рэестрам законапраектнай дзейнасьці пры Прэзыдэнце РБ пад агульнай рэдакцыей старшыні Канстытуцыйнага суда Васілевіча Г.А. пазначана, што адсутнасьць на працы ў сувязі з арыштам за адміністратыўнае правапарушэньне не зьяўляецца прагулам.